Віцэ-канцлер Германіі, міністр замежных спраў Франк-Вальтэр Штайнмаер выступіў супраць ваеннага ўмяшання Расіі ў сітуацыю ва Украіне, паведамляе Agence France-Presse.

«Мы знаходзімся на вельмі небяспечным шляху эскалацыі напружанасці, аднак сітуацыю яшчэ можна змяніць. Новы падзел Еўропы ўсё яшчэ можна прадухіліць», — падкрэсліў кіраўнік МЗС.

Штайнмаер заклікаў вінаватых у росце напружанасці ўстрымацца ад далейшых крокаў, якія, на думку міністра, могуць быць расцэненыя «толькі як правакацыя».

Каментуючы рашэнне Савета Федэрацыі РФ ухваліць просьбу Уладзіміра Пуціна аб увядзенні войскаў у Крым, міністр адзначыў, што Расія не мае права на якія-небудзь ваенныя дзеянні ў рэгіёне па-за межамі дамовы аб арэндзе базы Чарнаморскага флоту на тэрыторыі Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?