У Луганскай абласной дзяржадміністрацыі прайшло пасяджэнне аблсавета з парадкам дня «Аб грамадска- палітычнай сітуацыі ў краіне», пасля якога будынак абладміністрацыі захапілі ўдзельнікі мітынгу «Расійская вясна».

Па дадзеных прэс-службы Луганскага аблсавета, пасяджэнне было праведзена «ў сувязі з абвастрэннем грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне і зваротам удзельнікаў мітынгу «Расійская вясна», які адбыўся 1 сакавіка ў Луганску.

Як паведамляе выданне «0642», каля будынка Луганскага аблсавета сабралася каля 400 чалавек, якія трымаюць у руках сцягі з расійскім трыкалорам, а таксама сцягі «Рускага адзінства».

Мітынгоўцы прынялі рэзалюцыю аб правядзенні ў рэгіёне рэферэндуму аб аддзяленні Данбаса. Арыентыровачна рэферэндум павінен адбыцца ўжо 10 сакавіка.

Па дадзеных выдання, сярод прысутных аблсаветам «распаўсюджваюцца чуткі пра тое, што нібыта Арсень Яцанюк плануе ўводзіць войскі на Луганшчыну».

Таксама вакол будынка невядомыя пашкодзілі машыны — былі праколатыя шыны, разбітыя шыбы.

Акрамя таго мітынгоўцы склалі зварот да Уладзіміра Пуціна, у якім просяць увесці войскі ў Луганск, а таксама патрабуюць прызнаць новую ўладу нелегітымнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?