Першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук гатовы са зброяй у руках бараніць сваю краіну ў выпадку ваеннай агрэсіі Расіі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю расійскаму выданню «Сноб».
«Я заклікаю расійскія ўлады спыніцца. Паміж нашымі народамі не павінна быць вайны. Няўжо Расія не разумее, што можа стаць агрэсарам, а Пуцін ініцыятарам агрэсіі, і гэта пачатак Трэцяй сусветнай вайны?» — запытаўся Краўчук.
«Мой прадзед і дзед ваявалі ў Першай сусветнай вайне разам з Расіяй і маюць царскія ўзнагароды. Мне 80 гадоў, але я вазьму зброю і буду бараніць сваю зямлю. Кожны грамадзянін будзе бараніць сваю тэрыторыю як свой дом», — заявіў ён.





