19 снежня, на прэс-канферэнцыі ў Маскве Пуціну задалі пытанне ці дапускае ён ўвод расейскіх войскаў ва Украіну, у прыватнасці ў Крым для абароны сваіх суайчыннікаў, як гэта было зроблена ў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ў 2008 годзе.

«Мы будзем змагацца за роўнасць правоў (расійскіх суайчыннікаў) — гэта тычыцца ўсіх дзяржаў. Гэта зусім не значыць, што мы будзем махаць шашкай і ўводзіць войскі. Гэта поўнае глупства, поўная лухта. Нічога падобнага няма і быць не можа», — падкрэсліў Пуцін.

Ён падкрэсліў, што параўноўваць сітуацыю ў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі з сітуацыяй у Крыме некарэктна.

Раней дэпутат гарсавета Севастопаля Сяргей Смальянінаў заклікалі Пуціна увесці расійскія войскі ва Украіну.

Цікава, што яшчэ 14 снежня Усеўкраінскае аб'яднанне «Свабода» заяўляла, што прарасійскія сілы ў Крыме рыхтуюць спецаперацыю, якая пагражае тэрытарыяльнай цэласнасці і нацыянальнай бяспецы Украіны.

Па звестках «Свабоды», адначасова з правядзеннем крымскага «антыМайдану», улічваючы адсутнасць на паўвостраве асноўных сіл украінскіх праваахоўных падраздзяленняў, унутраных войскаў, перакінутых у Кіеў на здушэнне Майдану, прадугледжваецца правядзенне ў перыяд ад 23 да 27 снежня 2013 г. так званых «антытэрарыстычных вучэнняў» асабістым складам з прыцягненнем марской пяхоты Чарнаморскага флоту Расійскай Федэрацыі, дыслакаванай у Севастопалі.

«Падчас названых «антытэрарыстычных вучэнняў» расейскія марскія пяхотнікі нібыта для забеспячэння абароны аб'ектаў ЧФ РФ у Севастопалі возьмуць пад кантроль горад і заблакуюць ўкраінскія дзяржаўныя органы і месца размяшчэння ВМС Украіны», — заяўлялі ў «Свабодзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?