Першы віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Віталь Ярэма не выключае, што межы паміж Украінай і Расіяй могуць быць перакрытыя. Пра гэта ён сказаў у эфіры ток-шоу «Шустэр Лайф» на «5- м канале».

«Вырашаецца пытанне па перакрыцці дзяржаўнай мяжы і ўстанаўлення жорсткага кантролю аб перасячэнні мяжы грамадзянамі Расіі», — адзначыў Ярэма.

Ён пацвердзіў факты дастаўкі на прарасійскія мітынгі ва ўсходнія рэгіёны Украіны грамадзян Расіі.

Па словах Ярэмы, пацвярджаюцца факты завозу аўтобусамі грамадзян РФ, пры гэтым сёння правяраецца інфармацыя аб садзейнічанні памежнікаў такой перавозкай за ўзнагароджанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?