Агульныя страты сумарнай капіталізацыі расейскіх кампаніяў склалі 2 трлн рублёў.

Пра гэта сведчаць таргі на фондавым і таварным рынку.

«Гэта на 500 млрд больш, чым кошт Алімпіяды», - пішуць расійскія карыстальнікі Twitter.

Як вядома, Цэнтральны банк Расеі павысіў базавую працэнтную стаўку ў панядзелак на 1,5 працэнтнага пункта — да 7%, пасля таго, як рубель знізіўся да рэкордна нізкага ўзроўню.

Цэнтрабанк заявіў, што яго рашэнне з'яўляецца адказам на ўсплеск валацільнасці на фінансавых рынках. Індэкс расійскай фондавай біржы РТС упаў на 10,5%.

Рубель, які ўпаў амаль на 10% у гэтым годзе ў адносінах да даляра, знізіўся ў панядзелак да 50 рублёў за еўра. Падзенне ніжэй за 36,4 да даляра ЗША таксама стала рэкордам.

Цэны на сыравінныя тавары выраслі да самага высокага ўзроўню амаль за шэсць месяцаў, паколькі супрацьстаянне ва Украіне ўзмацніла страхі, што пастаўкі энерганосьбітаў і сельскагаспадарчай прадукцыі могуць быць парушаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?