Украіне не трэба паддавацца на правакацыі, якія Расія можа зрабіць у Крыме, каб развязаць вайну.

sport-express.ua

sport-express.ua

Пра гэта на трэніроўцы зборнай Украіны па футболе ў Конча-Заспе пад Кіевам заявіў знакаміты футбаліст, паўабаронца «сіня-жоўтых» і піцерскага «Зеніта» Анатолій Тымашчук.

«Трэба быць цярплівымі, не паддавацца ні на якія правакацыі. Бо цяпер такіх момантаў вельмі шмат», — сказаў ён.

«Вядома, трэба любіць сваю краіну ад усяго сэрца. Імкнуцца, каб Украіна была адзінай. І я толькі за гэта — за адзіную Украіну», — дадаў футбаліст.

Адзначым, што некалькі дзён таму Тымашчук запісаў відэазварот, у якім заклікаў Украіну быць цэласнай.

 Глядзець таксама: Руслан Ротань: «Хочеться побажати, щоб усі українці були патріотами»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?