Міністэрства абароны РФ абвергла інфармацыю пра ўльтыматум, высунуты ўкраінскім ваенным Чарнаморскім флотам Расіі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Афіцыйны прадстаўнік ваеннага ведамства назваў паведамленне Мінабароны Украіны «поўнай лухтой», і запэўніў, што ніякіх ультыматумаў украінскім вайскоўцам у Крыме не ставілася.

«Мы ўжо прывыклі да штодзённых абвінавачванняў у правядзенні нейкіх сілавых дзеянняў у адносінах да нашых украінскіх калегаў», — сказаў прадстаўнік УС РФ. Прадстаўнік штаба Чарнаморскага флоту са свайго боку заявіў, што «сутыкнуць нас ілбамі ў Крыме не атрымаецца».

Пра тое, што Чарнаморскі флот паставіў ультыматум украінскім вайскоўцам ў Крыме, заявіла ўвечары 3 сакавіка Мінабароны Украіны. Паводле гэтай версіі, ЧФ даў украінскім вайскоўцам час скласці зброю да 5-й раніцы (6:00 па Мінску), паабяцаўшы ў адваротным выпадку «сапраўдны штурм падраздзяленняў і часцей узброеных сіл Украіны па ўсім Крыме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?