Група «казакаў», правакатараў і расійскіх вайскоўцаў з поўным узбраеннем рыхтуюць штурм штаба ВМС Украіны ў Севастопалі. Пра гэта з месца падзей паведамляе журналіст Раман Бурко.
Ён паведамляе, што «з абодвух бакоў КПП казакі, расійскія ваенныя і завезеныя правакатары будуюць шчыты і эстакады ля сцен, якія агароджваюць штаб».
«З боку КПП каля Салаўёўскіх складоў пад'ехала фура з жалезнымі шчытамі для пабудовы штурмавых эстакад! Магчыма рыхтуюцца да штурму», — піша журналіст.
Ён паведамляе, што гэтыя дзеянні суправаджаюцца «псіхалагічнай атакай» — уключана гучная музыка і прарасійскія «патрыятычныя» песні.
«Таксама ў перапынках чуваць скандаванне «Фашызм не пройдзе», «Расія! Украіна! Беларусь — адзіны саюз!»
Як вядома, раней узброеныя расійскія вайскоўцы блакавалі штаб Ваенна-марскіх сіл Украіны.