Экс-прэм'ер Італіі Сільвіа Берлусконі мог бы правесці перамовы з Расіяй наконт сітуацыі ва Украіне.

У лістападзе 2009 г. Берлусконі наведваў Мінск.

У лістападзе 2009 г. Берлусконі наведваў Мінск.

Пра гэта ў інтэрв'ю італьянскаму інтэрнэт-выданню Affaritaliani.it заявіў намеснік старшыні Еўракамісіі Антоніа Таяні, піша Unian.ua

Шмат у чым дзякуючы ўдзелу Берлусконі, лічыць еўракамісар, Еўропе ўдалося паспрыяць ўрэгуляванні грузіна-паўднёваасецінскага канфлікту ў 2008 годзе. Аналагічную ролю перамоўшчыка ад Еўропы, на думку Таяні, Берлусконі можа сыграць і на гэты раз.

«Калі ён (Пуцін) яго (Берлусконі) паслухаецца, то гэта можа спрацаваць. Гэта павінен быць узгоднены крок, які Берлусконі, безумоўна, можа зрабіць», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0