Па стане на вечар панядзелка ў Адэсе з будынка дзяржадміністрацыі знялі расійскі сцяг.

«Па стане на вечар, пасля таго, як антымайдан і майдан дамовіліся аб тым, што і тыя, і іншыя адыходзяць ад аблдзяржадміністрацыі, а антымайдан павінен разблакаваць памяшканні і зняць расійскі трыкалор», - распавяла «Украінскай праўдзе» адэская журналістка.

«Майдан выйшаў першы. Людзей было каля трох тысяч. Антымайданаўцаў было максімум 500 чалавек», — дадала яна.

На месцы засталіся супрацоўнікі міліцыі і ўнутраныя войскі.

Журналістка дадала, што антымайдан спрабаваў прымусіць дэпутатаў разгледзець пытанне аб абвяшчэнні рэферэндуму аб стварэнні адэскай аўтаномнай рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?