У лесе пад Масквой, у некалькіх кілямэтрах ад аэрапорту «Дамадзедава» знайшлі цела падлетка, які, найхутчэй, вываліўся з самалёту.

На думку мэдыкаў, хлопцу каля 15 гадоў.

Паводле асноўнай вэрсіі сьледзтва, хлопчык ляцеў у гандоле шасі на вышыні 10 кілямэтраў, дзе тэмпэратура мінус 50 і не стае кіслароду. На падлёце да аэрапорту, калі самалёт выпусьціў шасі, нежывое цела небаракі проста вывалілася вонкі.

Паводле супрацоўнікаў аэрапорту, магчыма яшчэ, што хлопчык мог выпадкова апынуцца ў багажным адсеку самалёта, разгермэтызацыя якога практычна не ўплывае на палёт.

Выглядае, хлопец вырашыў паўтарыць учынак школьніка зь Пярмі, які пры канцы верасьня схаваўся ў адсеку для шасі й больш як дзьве гадзіны ляцеў да Масквы, дужа абмарозіўся, але ацалеў.

Аднак спэцыялісты не даюць веры гэтай растыражаванай мэдыямі гісторыі, бо выжыць у такі холад ды без кіслароду папросту немагчыма.

Паводле NEWSru.com

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру