«Газпром» з красавіка гэтага года адмяняе льготы на пастаўку газу Украіне. Пра гэта заявіў старшыня праўлення расійскага канцэрна Аляксей Мілер.

Па словах Мілера, украінскі бок праінфармаваў «Газпром», што не зможа цалкам аплаціць лютаўскія пастаўкі. Акрамя таго, леташнюю газавую запазычанасць Украіна пагасіла менш чым напалову.

Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў назваў рашэнне аб адмене газавых ільгот у такіх умовах абсалютна правамерным. Ён таксама даручыў Мінфіну разгледзець магчымасць выдзеліць Кіеву крэдыт на 2-3 мільярды даляраў для аплаты паставак паліва.

Мядзведзеў дадаў, што «Газпром» павінен дамагацца поўнага пагашэння доўгу з боку ўкраінскага контрагента. Сукупная запазычанасць Украіны па пастаўках расійскага паліва, як сказаў Мілер, цяпер складае 1,529 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?