Віктар Шэйман

Віктар Шэйман выправіўся ў афіцыйны візыт у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Там ён будзе абмяркоўваць пытаньні гандлёва‑эканамічнага ўзаемадзеяньня, у прыватнасьці, шэраг інвэстыцыйных праектаў у сфэры нерухомасьці, нафтахіміі, прамысловасьці, энэргабясьпекі й турызму.

У дадатак да абавязкаў дзяржсакратара Рады бясьпекі Беларусі Віктар Шэйман займае пасаду кіраўніка працоўнай групы па разьвіцьці двухбаковага супрацоўніцтва нашай рэспублікі й ААЭ.

У сакавіку 2000 і 2007 годаў Эміраты наведвалі дзярждэлегацыі з Аляксандрам Лукашэнкам на чале.

Паводле СТВ

Глядзі яшчэ:
Шэйман хоча здабываць нафту ў Эміратах
Арабскі шэйх прыехаў у Беларусь на спаборніцтвы, а паехаў з маладой жонкай
Лукашэнка палохае Расею Арабскімі Эміратамі
Лукашэнка абмяркоўвае перадачу цэмэнтавых заводаў арабам

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0