Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім указам прызначыў Анатоля Ліса намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, вызваліўшы яго ад пасады памочніка прэзідэнта — галоўнага інспектара па Гомельскай вобласці.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Анатоль Ліс нарадзіўся 1 сакавіка 1958 г. у вёсцы Рэўкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, інжынер-механік; Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання. 

Працаваў галоўным інжынерам калгаса «Кастрычнік» Слонімскага раёна, выкладчыкам, старшым майстрам СПТВ-199 горада Скідзеля, інструктарам Гродзенскага райкама КПБ, намеснікам старшыні сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства «Кастрычнік» Гродзенскага раёна, старшынёй Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта.

Быў дэпутатам палаты прадстаўнікоў ІІІ склікання.