У інтэрпрэтацыі расійскага пасла «бясчынствы» на захадзе і ў цэнтры Украіны з'яўляюцца справай рук паслядоўнікаў «Бендэры і Шушкевіча», якія падчас Другой сусветнай вайны «пад гітлераўскімі сцягамі» змагаліся «супраць Савецкага Саюзу і антыгітлераўскай кааліцыі».

«Вось гэта іх ідэолагі», — адзначыў Чуркін.

Станіслаў Шушкевіч першым даведаўся пра гэты выпадак ад Радыё Свабода:

«Што вы кажаце?! Ну, гэта цудоўна! Казёл! Ён не ведаў нацыяналістаў украінцаў?!! Што вы кажаце?!

Я думаю, што гэта дэманструе, так сказаць, «адукаванасць» і злосьць. Не магу гэтага каментаваць. Што да гэтых расейскіх імпершчыкаў, то яны ўсе аднолькавыя.

Я дзіўлюся, чаму такі недалёкі Януковіч. Ён жа мог абвясціць датэрміновыя парламенцкія выбары і застаўся бы прэзідэнтам. Але відавочна, што на яго быў магутны ціск, каб сітуацыя стала такой, што давяла б да расійскага ўмяшальніцтва. Магу толькі здагадвацца, што адбываецца. Не мог ён быць такім дурнем, калі бачыў, што ўсё абвальваецца. Гэта расійскі сцэнар, які з рознымі збоямі рэалізуецца. Дай Бог, каб знайшліся сілы, якія абмежавалі б гэтае хамскае ўварванне.

Беларусь нічога добрага не чакае. У Беларусі дыктатар, які так ужо дагаджае Расіі. Ён знікне ў той момант, калі Расія перастане яго падтрымліваць. Пры такой дурноце, якую мы дэманструем усяму свету, такі рэжым існаваць не можа без падтрымкі. Гэта нейкае казачнае каралеўства. Толькі Расія ўтрымлівае нашага дыктатара».

***

Як вядома, правільнае вымаўленьне прозьвішча лідэра АУН — Бандэра, а кіраўніка УПА — Шухевіч. Тады як Шушкевіч — гэта былы кіраўнік Вярхоўнага Савету Беларусі. Подпіс Станіслава Шушкевіча стаіць пад Белавежскімі пагадненнямі, якія замацавалі распад СССР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?