У Кіеве да ўзброенага канфлікту паміж пратэстоўцамі і супрацоўнікамі міліцыі, у выніку якога загінула амаль 100 чалавек, мае дачыненне трэцяя сіла.

Пра гэта ў Харкаве падчас прадстаўлення новага старшыні аблдзяржадміністрацыі сказаў в.а. міністра ўнутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

«Два тыдні таму быў час, калі ў Кіеве свісталі кулі, у самым цэнтры. Працягваецца вялікае сур'ёзнае расследаванне. Я думаю, што прыйдзе час, і мы апублікуем факты: хто страляў, калі страляў, па якой камандзе. Факты зараз збіраюцца ў адзіны ланцуг.

Магу толькі сказаць адно, што ключавым фактарам у гэтым супрацьстаянні, якое вылілася ў крывавае пабоішча ў Кіеве, якое перавярнула фронт з ног на галаву і ўвяло ў стан шоку, была трэцяя сіла. І гэтая сіла - не ўкраінская.

Я вельмі хачу, каб мы гэта ўсё ясна разумелі», — сказаў Авакаў.

«Гэта не пытанне палітычнага супрацьстаяння. Гэта пытанне чалавечых каштоўнасцяў, гэта пытанне нашага адчування таго, што здарылася. Недапушчальна, калі трэція сілы дазваляюць сабе тут кіраваць намі», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?