Беларусь з 4 сакавіка абмежавала ўвоз птушкі з Нідэрландаў. Адпаведнае ўказанне выдаў дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. 

Паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро ад 28 лютага, на тэрыторыі нідэрландскай правінцыі Флеваланд зарэгістраваны выпадак захворвання птушак на слабапатагенны грып (H5N1). У сувязі з гэтым з 4 сакавіка ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтай правінцыі жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, пуху і пяра, мяса птушкі і ўсіх відаў птушкагадоўчай прадукцыі, кармоў і кармавых дабавак з птушкі, а таксама ўжытага раней абсталявання для ўтрымання, забою і разбірання птушкі. 

Адначасова адмяняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз гэтых тавараў з Флеваланда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?