Хакеісты мінскага «Дынама» няўдала правялі свой заключны матч ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Сёння ў Маскве «Дынама» саступіла ЦСКА з лікам 0:3.

Мінскі клуб застаўся на апошнім месцы ў Заходняй канферэнцыі. У 54 матчах рэгулянага чэмпіянату сезона «Дынама» набрала 53 балы. Клуб атрымаў 13 перамог у асноўны час, 1 перамогу ў авертайме, 3 перамогі па булітах, 4 паразы па булітах, 2 — у авертайме, 31 — у асноўны час, розніца шайбаў 102-161.

Што праўда, як і год таму, сезон не скончаны.

Для няўдачнікаў рэгулярнага чэмпіянату, што занялі ў канферэнцыі месцы з 9-га па 14-е, праводзіцца Кубак надзеі.

У першым раўндзе «Дынама» згуляе са славацкім «Слованам», які фінішаваў 11-м у Заходняй канферэнцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0