Пра гэта ён сам распавёў радыёстанцыі «Эхо Москвы» пасля сустрэчы з кіраўніцтвам ВНУ. Нагадаем, раней Зубаву паведамілі, што ў кіраўніцтве ВНУ незадаволеныя артыкулам Зубава ў газеце «Ведомості», у якім ён крытыкуе пазіцыю Расіі па стаўленні да Украіны.
Па словах прафесара, яму прапанавалі або напісаць заяву па ўласным жаданні, або чакаць, калі яго звольняць па артыкуле.
У СМІ пачалося гучнае абмеркаванне, і менавіта гэта, на думку Андрэя Зубава, дапамагло яму пазбегнуць звальнення. Аднак яго калегі выказалі яму абурэнне з-за артыкула ў «Ведомостях».
Нагадаем, у артыкуле Зубаў параўнаў дзеянні расійскіх уладаў з далучэннем Аўстрыі да Трэцяга Рэйху ў 38-м годзе і папярэдзіў пра цяжкія наступствы ўводу расейскіх войскаў у Крым.
Андрэй Зубаў — доктар гістарычных навук, на яго рахунку 5 манаграфій і каля 150 навуковых прац.