Пра гэта спявачка сказала падчас анлайн-канферэнцыі на сайце агенцтва БелТА. Яна сказала, што частка песень гатовая, «засталося дарабіць пару аранжыровак.

Мне хочацца зрабіць прыгожую прэзентацыю, так, каб людзі разумелі, пра што ідзе гаворка, хочацца зрабіць добры канцэрт, а гэта ўсё варта сур'ёзных грошай, — кажа Афанасьева. — Таму ўсё ў нас адбываецца не за кароткі тэрмін, а як зарабляем, так і ўкладваем».

Паводле слоў спявачкі, у беларускамоўны альбом увойдзе 13 трэкаў.

Працоўны стаж спявачкі складае больш чым чвэрць стагоддзя. У 2007 годзе ёй прысвоілі званне заслужанай артысткі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?