Прэзыдэнт Юшчанка зьвярнуўся да ўдзельнікаў з прапановай спрыяць Украіне далучыцца да Пляну і што да сяброўства ў NATO.
В. Юшчанка падкрэсьліў, што Украіна будзе ўмацоўваць свой статус — як ён сказаў ‑‑ надзейнага партнёра ў апэрацыях у падтрымку міру і заклікаў да вырашэньня канфлікту ў Косава, так і постсавецкай прасторы.
На сустрэчы Рады міністраў мае разглядацца заяўка Украіны пра намер далучыцца да Пагадненьня пра шматнацыянальныя міратворчыя сілы ў рэгіёне. Міністар абароны Анатоль Грыцэнка, аднак, кажа, што гэта не азначае, што Украіна будзе браць удзел ва ўсіх апэрацыях.