МУС і СБУ пачалі аперацыю « Мяжа», каб не дапусціць ўезду ў Украіну расійскіх экстрэмістаў. Пра гэта паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны.

У выніку бяздзеяння памежнікаў на мінулых выхадных штурмавікі з Расіі ўдзельнічалі ў некалькіх мітынгах на ўсходзе і поўдні краіны. Яны былі застрэльшчыкамі беспарадкаў у Харкаве і Адэсе, дзе зрывалі ўкраінскія сцягі і мянялі іх на расейскія.

Адцяпер на ўкраінска-расійскай мяжы выстаўленыя дадатковыя нарады памежнікаў і ўжываецца спецтэхніка. Акрамя таго, кардоны з'явіліся і на граніцы Крыма з кантынентальнай Украінай.

Пры гэтым у самім Крыме сітуацыя застаецца складанай. Украінскія памежнікі там блакаваныя расейскімі войскамі, хоць іх і не ўзялі ў палон, не арыштавалі.

За ўчарашні дзень украінскія памежнікі адмовілі ва ўездзе паўтысячы грамадзян Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?