The Wall Street Journal піша, што Вашынгтон можа скласці канкурэнцыю Маскве ў продажы нафты і газу.

У ЗША ёсць дзейсны інструмент, які можа рэальна паўплываць на палітыку Крамля ў Еўропе — іх газ і нафта. Пра гэта піша Джон Басі на старонках The Wall Street Journal.

Ён адзначае, што Вашынгтон нядаўна агучыў свае намеры стаць гульцом на сусветным энергетычным рынку і перш за ўсё ў Еўропе.

«Мы рады паведаміць, што ЗША паскараюць свае планы па экспарце прыроднага газу і хутка перагледзяць сваю фактычную забарону на экспарт нафты. Новыя пастаўкі газу і нафты ў Амерыцы настолькі вялікія, што мы імкнемся стаць буйным пастаўшчыком на сусветных рынках. І першыя кліенты, якіх мы збіраемся абслужыць, — гэта нашы сябры ў Еўропе», — цытуе аглядальнік афіцыйную заяву Вашынгтона.

Ён дадае, што гэтыя ж «сябры ў Еўропе» цяпер з'яўляюцца энергетычнымі закладнікамі Расіі. Цяпер Захад пагражае Маскве санкцыямі, калі яна не выведзе сваіх вайскоўцаў з Украіны.

«Але якую жорсткасць зможа праявіць Еўропа, калі Расія выступіць з пагрозай спыніць пастаўкі энерганосьбітаў?» — гаворыцца ў артыкуле.

На думку аглядальніка, на пабудову інфраструктуры, якая дазволіць прадаваць амерыканскі газ у Еўропе, спатрэбіцца час.

«Але само абяцанне ўзмацніць ціск на квазі-манаполію Пуціна можа прымусіць яго лепш ставіцца да сваіх кліентаў. Можа гэта і не прымусіць яго сысці з Крыму. Але гэта дасць Еўропе больш рычагоў, каб настойваць на сваім», — гаворыцца ў артыкуле The Wall Street Journal.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?