Сцягі на балконе Віктара Шаршуна. Фота Віктара Шаршуна.
Невядомы чалавек у цывільным, які залез на балкон Шаршуна і скраў сцяг Швецыі. Фота Віктара Шаршуна.
Невядомы чалавек у цывільным, які залез на балкон Шаршуна і скраў сцяг Швецыі. Фота Віктара Шаршуна.
Невядомы чалавек у цывільным, які залез на балкон Шаршуна і скраў сцяг Швецыі. Фота Віктара Шаршуна.
Заява ў міліцыю. Фота Віктара Шаршуна.
Сёння адбылася чарговае паседжанне суда Цэнтральнага раёна г. Мінска па справе Віктара Шаршуна, якога міліцыянты збілі за бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны на балконе яго кватэты.
Шаршуна вінавацяць паводле арт. 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) і 23.5 (абраза службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях.
Першае судовае паседжанне мусіла адбыцца гэтым панядзелкам, але яго перанеслі, каб выклікаць сведкаў. Сёння ж суддзя Валеры Есьман быў вымушаны адправіць пратаколы на дапрацоўку, бо ў іх знайшлося шмат недакладнасцяў. Напрыклад, участковы Ілля Бугор, які складаў пратаколы, не пазначыў у пратаколе, за парушэнне якога артыкула КаАП Шаршуна даставілі ў РУУС. Таксама Бугор не змог патлумачыць, адкуль у пратаколе ўзялася прыпіска іншым почыркам, якой няма ў копіі пратакола, выдадзенай Шаршуну.
Мінчук Віктар Шаршун, які настойліва працягвае вывешваць у сябе на балконе бел-чырвона-белы сцяг нягледзячы на канфлікт з міліцыяй, таксама падзяліўся з «НН» падрабязнасцямі інцыдэнта, які адбыўся чалавека, які адбыўся ў пятніцу, 28 лютага.
Нагадаем, што тады невядомы чалавек у цывільным залез на балкон да Віктара на трэці паверх і скраў сцяг. Аднак Віктар патлумачыў, што чалавек скраў сцяг Швецыі — яго Шаршун павесіў побач з бел-чырвона-белым, бо пэўны час быў валанцёрам у гэтай краіне.
«Я здымаю бел-чырвона-белы сцяг увечары, каб ніхто не скраў яго. Вечарам пятніцы я таксама зняў яго і пайшоў на кухню, бо смажыў бліны. Толькі я адышоў і да мяне на балкон залез невядомы чалавек, які зняў сцяг Каралеўства Швецыі. Калі я пачаў фатаграфаваць яго, ён збег. Нажаль, яго твара не пазнаць на фатаздымках — я здымаў праз шкло з успышкай. Але я ўжо напісаў заяву ў міліцыю з просьбай расследваць крадзёж сцяга з майго балкона», — расказаў Шаршун.





