У ноч з чацвярга на пятніцу вялікая магчымасць штурму ўкраінскай частак расійскімі спецпадраздзяленнямі.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведамілі крыніцы ў сілавых структурах. «Нягледзячы на паведамленні, што ў расейскіх войскаў скончыліся вучэнні, актыўная фаза працягваецца. Яны не вярнуліся ў казармы. Пік гатоўнасці змогуць падтрымліваць да канца выходных», — сказаў суразмоўца.

«Самая вялікая верагоднасць, што штурм будзе ў гэтую ноч, але небяспека будзе захоўвацца да канца выходных», — дадала крыніца. «Ёсць тры варыянты развіцця падзей. Першы — гэта авіяцыйны ўдар», — сказаў суразмоўца. Паводле яго слоў, калі расійскія войскі стануць адыходзіць ад украінскіх частак, гэта будзе азначаць менавіта такі варыянт. «Верталёты яны ўжо перабазавалі, і не выключана, што яны будуць гэта рабіць менавіта верталётамі», - сказаў суразмоўца УП. «Другі варыянт — гэта сілавая спецаперацыя па раззбраенні», — сказаў ён. Суразмоўца ўдакладніў, што ў Крыму знаходзяцца расейскія спецпадраздзяленні «Альфа», «Вымпел» і «Заслон». «Трэці варыянт: могуць прыйсці з блазнамі-казакамі як з жывым шчытом. Так зараз адбываецца», — дадаў суразмоўца.

Ён таксама нагадаў, што сёння расійскія войскі затапілі свой карабель, каб заблакаваць шлях украінскім. Па словах суразмоўцы, удары могуць быць не па ўсіх частках, а толькі па тых, якія з'яўляюцца самымі баяздольнымі, у тым ліку ў Севастопалі і Феадосіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?