Вядзецца збор інфармацыі пра студэнтаў ВНУ, каледжаў, тэхнікумаў, ПТВ, што зазналі перасьлед (былі арыштаваныя, зьбітыя, адлічаныя) падчас прэзыдэнцкай кампаніі і пасьля яе. Калі вы былі выключаныя са сваёй навучальнай установы, то можаце працягнуць навучаньне за мяжой. Тэл. для даведак: 8-029-612-57-38 (Людміла), e-mail: [email protected].
Нагадаем, што 30 сакавіка Аляксандар Мілінкевіч і прэм’ер-міністар Польшчы Казімеж Марцінкевіч у прысутнасьці рэктараў шасьці найбуйнейшых польскіх унівэрсытэтаў падпісалі Дэклярацыю аб стварэньні фонду дапамогі рэпрэсаваным беларускім студэнтам імя Кастуся Каліноўскага. Беларусы могуць разьлічваць прыкладна на 300 месцаў у польскіх ВНУ -- ім будуць аплачаныя кошты навучаньня і пражываньня ў Польшчы. Ад ліпеня ў польскіх ВНУ пачнуцца курсы польскай мовы для беларускіх студэнтаў. Пачатак заняткаў -- 1 кастрычніка.