Віталь Лук'яненка. Фота invasport.org.ua

Віталь Лук'яненка. Фота invasport.org.ua

Украінскі біятланіст Віталь Лук'яненка выйграў залаты медаль у мужчынскай біятлоннай гонцы на 7,5 км сярод спартсменаў з парушэннем зроку на Паралімпійскіх гульнях-2014 у Сочы.

«Срэбра» заваяваў расіянін Мікалай Палухін, а замкнуў тройку прызёраў Васіль Шапцябой з Беларусі.

Харкаўчанін Віталь Лук'яненка быў дакладны ў стральбе і завяршыў спаборніцтвы з выніковым вынікам 20 мін. 18,8 сек. Лук'яненка — герой зімовай Паралімпіяды ў Ванкуверы, там ён заваяваў поўны камплект узнагарод у двух відах спорту — біятлоне і лыжных гонках. Родам з горада Сумы.

Срэбны прызёр расіянін Мікалай Палухін саступіў яму 11 сек. з адным промахам.

Васіль Шапцябой зрабіў адзін промах і фінішыраваў з вынікам 21 мін. 06,6 сек., саступіўшы пераможцу 47,8 сек.

Васіль Шапцябой. Фота БелТА.

Васіль Шапцябой. Фота БелТА.

У жаночай біятлоннай гонцы на 6 км сярод спартсменак з парушэннем зроку сёння золата і срэбра дасталіся расіянкам Міхаліне Лысовай і Юліі Будалеевай, бронзу заваявала ўкраінка Аксана Шышкова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?