Мужчынскі калектыў футбольнага клуба «Славія» ад усёй душы віншуе дзяўчатак і жанчын з міжнародным жаночым днём. Зычым як мага больш усмешак, добрага настрою, а таксама натхнення і лёгкасці ва ўсіх справах.

 

Хаця завалам спраў у апошні час, 
Ледзь урэшце разабраліся з бюджэтам,
Не можам без увагі кінуць вас
І павіншуем з святам цёплым гэтым. 

Усе хваляць тых, хто добра лупіць мяч,
Ідзе ў адбор, не лезе у афсайды.
На вас жа іншых важных сто задач
І розных дакументаў гігабайты. 

Замены вам не знойдзем мы нідзе,
Ды любім вас не толькі мы за працу.
Бо варта ў бок ваш толькі паглядзець
Настрой на дзень адразу можа ўзняцца. 

Даруеце нам усё вы кожны раз,
Хаця памылак часам робім многа.
Вы – наш бюджэт і залаты запас,
Без вас не была б нашых перамогаў. 

Няхай бягуць па-здрадніцку гады
І нават працы будзе проста процьма,
Мы віншаваць працягнем вас заўжды
І зычыць шчасця ў сакавіка дзень восьмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?