Сацыяльная сетка «ВКонтакте» дадала ў набор смайлікаў ўкраінскі сцяг.

Прэс-сакратар «ВКонтакте» Георгій Лобушкін паведаміў на сваёй старонцы, што дадзенае рашэнне было прынята пасля запытаў некалькіх тысяч карыстальнікаў.

У стандартны набор іконак быў дададзены ўкраінскі жоўта-блакітны сцяг. Смайлік могуць бачыць ўсе карыстальнікі настольнай версіі сайта, у бліжэйшы час, пасля абнаўлення мабільнага кліента, ён будзе відаць і на мабільных гаджэтах.

«У апошнія дні каманда ВКонтакте атрымлівае тысячы просьбаў аб даданні ў набор смайлікаў ўкраінскага сцяга. Але мы падтрымліваем стандартны набор абразкоў emoji, куды гэты сцяг не ўваходзіць.

Аднак Украіна вельмі важны для нас рэгіён. Можна сказаць, такі ж важны, як і Расія. І сёння Алег Іларыёнаў знайшоў выхад з сітуацыі, якая склалася: мы ўвялі падтрымку ўкраінскага сцяга на сайце.

Цяпер усе карыстальнікі змогуць яго бачыць у дэсктопнай версіі. У бліжэйшых абнаўленнях нашых мабільных кліентаў ён таксама з'явіцца. А вось карэктнае адлюстраванне на iOS-прыладах стане магчымым толькі тады, калі Apple таксама падтрымае сваіх украінскіх карыстальнікаў. А пакуль ўладальнікі гэтых прылад будуць бачыць замест сцяга стрэлачку (The Shoshinsha mark http://en.wikipedia.org/wiki/Shoshinsha_mark), якая ў эппл-прыладах афарбаваная ў колеры ўкраінскага сцяга!», — паведамляе Лобушкін.

Неўзабаве пасля з'яўлення ў наборы смайлікаў сцяга Украіны, сталі паступаць заяўкі дадаць ў набор смайлікаў сцягоў Беларусі і Крыма, паведамляе iLenta.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?