Еўрапейскі саюз неадкладна падпіша палітычныя раздзелы пагаднення аб асацыяцыі з Украінай.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу.

Выступаючы на саміце еўрапейскіх рэгіёнаў і гарадоў у Афінах Барозу заявіў, што ЕС перад Украінай мае доўг і абавязак салідарнасці.

Таксама ён нагадаў, што ва Украіне больш за 100 чалавек загінулі за еўрапейскія каштоўнасці, за тое, каб Украіна таксама прытрымлівалася іх.

Раней Прэзідэнт Барозу паведаміў, што Еўракамісія ўзгадніла пакет фінансавай дапамогі для Украіны, што прадугледжвае прадастаўленне па крайняй меры 11 мільярдаў у наступныя некалькі гадоў.

«Нашай найважнейшых мэтай з'яўляецца садзейнічанне мірнаму вырашэнню гэтага крызісу ва Украіне. Разам з тым міжнародная грамадскасць мае мабілізавацца, каб дапамагчы Украіне стабілізаваць яе эканамічную і фінансавую сітуацыю», — адзначыў ён.

Акрамя таго прэм'ер -міністр Украіны Арсеній Яцанюк, знаходзячыся ў Брусэлі, заявіў, што падпісанне палітычнай часткі пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС магчымая ў бліжэйшыя тыдні і цяпер адбываюцца чыста тэхнічныя кансультацыі аб даце падпісання пагаднення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?