Лідар «Правага сектара» Дзмітрый Яраш мяркуе, што для захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў Крыме трэба разгарнуць «гуманітарную аперацыю».

«Трэба разгарнуць гуманітарныя аперацыі ў Крыме, каб украінскія спевакі, вядомыя людзі ехалі б туды і падтрымлівалі там ўкраінцаў, расійцаў, крымскіх татараў, якія выступаюць за захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці Крыма», — мяркуе Яраш.

Акрамя таго, лідар Правага сектата абверг заявы аб ксенафобіі і антысемітызме ў шэрагах арганізацыі. Так, паводле яго слоў, у складзе ПС вельмі многа прадстаўнікоў зусім розных нацыянальнасцяў, і гэта ніяк не перашкаджае ім быць братамі.

«Мы супраць ксенафобіі і антысемітызму», — падкрэсліў ён.

На пытанне, як паўплывае на яго дзейнасць той факт, што ў Расеі ён аб'яўлены ў вышук, Яраш адзначыў: «Ніяк не паўплывае».

«Пуціна баяцца — у лес не хадзіць», — дадаў ён.

На яго думку, Расіі трэба было абвясціць у вышук не Яраша, а Пуціна як ваеннага злачынца.

На пытанне, чаму ў яго так шмат аховы, Яраш сказаў, што мае інфармацыю пра тое, што група з 8 чалавек выправілася з Расіі для яго нейтралізацыі.

Таксама Яраш адзначыў, што з'яўляецца «звычайным чалавекам»: нарадзіўся ў Днепрадзяржынску (Усходняя Украіна), жанаты, мае двух дзяцей «і хутка народзіцца трэцяе — унук».

На прэс-канферэнцыі Яраш ўпершыню з'явіўся на людзях у касцюме пры гальштуку і павітаўся з журналістамі на ўкраінскай, расейскай і англійскай мовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0