Фільм, які варта паглядзець.

Ва ўкраінскім інтэрнэце адбылася прэм'ера дакументальнага фільма «Цана дэмакратыі», прысвечанага падзеям апошніх месяцаў, якія ўскалыхнулі не толькі ўкраінскі народ, але і ўсю сусветную грамадскасць.

Ідэя стужкі прыйшла ў галаву ўкраінскага блогеру і фатографу Сяргею Якіменку. Дакументальныя кадры ў храналагічнай паслядоўнасці аднаўляюць падзеі ўкраінскага Еўрамайдану з лістапада 2013 па люты 2014, пачынаючы з мірнай дэманстрацыі студэнтаў і заканчваючы зрынаннем прэзідэнта Януковіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?