Афіцэр Ваенна-марскіх сілаў СССР у адстаўцы Іван Наканечны памёр, знаходзячыся ў коме, пасля складанай аперацыі на галаўным мозгу. Яму было 83 гады.
Ён атрымаў цяжкую траўму галавы і хрыбетніка на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве 19 лютага.
Пасля разгону студэнтаў у лістападзе 2013-га, Наканечны штодня прысутнічаў на Майдане.
Сваякі Івана Наканечнага ўгаворвалі яго не хадзіць на Майдан праз узрост. У адказ яны чулі, што ён даваў ваенную прысягу — абараняць свой народ.
Агулам у выніку сутычак на Майдане загінула больш за 100 чалавек.