«Калегі, я і паважаныя мной Юрась Карманаў [карэспандэнт Associated Press] і Васіль Фядосенка [карэспандэнт Reuters] заклікаем вас адмовіцца ад планаў паездкі ў бліжэйшыя месяцы ў Крым у ЛЮБОЙ якасці. Там усім пох…, ад якога СМІ вы прыехалі. Перад бандамі узброеных і некантраляваных невядомых вы не маеце юрыдычнай і фізічнай абароны. Дынаміка развіцця падзей выклікае песімізм. Але калі ўсё ж жаданне аформіць для сябе порцыю гераізму возьме верх, з'язджаючы, пакіньце нам вашу перавагу на выпадак вяртання ў няўдалым стане — крэматорый ці ўсё ж такі звыклыя могілкі. Усяго вам добрага», — напісаў у сваім фэйсбуку Сяргей Грыц — беларускі фатограф, які працуе на агенцтва Associated Press.

Вось відэа з цэнтра Сімферопаля, за дзясятак метраў ад цэнтральнай плошчы.

Да рэстарана, дзе абсталявалі прэс-цэнтр Associated Press Television News, пад’ехаў белы мікрааўтобус без нумарных знакаў. З яго выйшлі людзі ў масках. Паводле відавочцаў, яны ўварваліся з аўтаматамі ў прэс-цэнтр. Людзей прымусілі легчы на зямлю. Потым зайшлі іншыя людзі (без масак) і вынеслі з памяшкання абсталяванне

Гэта ўсё бачылі балгарскія журналісты, якія пачалі здымаць рабаўнікоў. Але іх заўважылі. На аператара напалі з пісталетамі, павалілі на зямлю, адабралі камеру і тэлефон. Потым пагналіся за дзяўчынай — адабралі ў яе тэлефон і фотакамеру.

Таксама ў Сімферопалі каля ваенкамата адбыўся напад на журналістаў з Hromadske.TV.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?