Расійскія вайскоўцы замініравалі дамбу каля населенага пункта Румшына. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Цімчук.

«Мініраванне акупантамі мясцовасці ў раёне Чонгар набывае ўсё большы размах. Сёння раніцай выяўлены факт мініравання дамбы паблізу населенага пункта Румшына», — паведаміў ён.

Акрамя таго, па інфармацыі Цімчука, у нядзелю раніцай прадстаўнікі самаабвешчанай крымскай ўлады вылучылі ультыматум камандаванню ўкраінскага Еўпатарыйскага зенітна -ракетнага палка.

«Яны патрабуюць, каб да 20.00 ўкраінскія ваенныя здалі зброю. У адваротным выпадку імі будзе ажыццёўлены штурм часткі», — сцвярджае ён.

Цімчук таксама распавёў, што паблізу знаходзяцца расейскія ваенныя, якія запэўніваюць, што ў выпадку аказання супраціву ўкраінцамі таксама прыменяць сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?