Міхаіл Хадаркоўскі выступіў са сцэны на Майдане Незалежнасці ў Кіеве.

Былы кіраўнік «ЮКАСа» заявіў, што расійскія ўлады заахвочвалі сілавыя дзеянні ўкраінскай міліцыі супраць пратэстоўцаў на вуліцах Кіева. Таксама Хадаркоўскі абвінаваціў у хлусні федэральныя расійскія тэлеканалы, па версіі якіх па Кіеве ходзяць некіраваныя ўзброеныя банды, якія складаюцца з украінскіх нацыяналістаў.

«Расейская прапаганда як заўсёды хлусіць. Фашыстаў і нацыстаў тут не больш, чым на вуліцах Масквы ці Піцера. Тут нармальныя хлопцы. Рускія, украінцы, крымскія татары, мае равеснікі, воіны- афганцы. Гэта выдатныя людзі, якія адстаялі сваю свабоду», — сказаў Хадаркоўскі.

«Я хачу, каб вы ведалі - ёсць іншая Расія. Ёсць людзі, якія, нягледзячы на арышты, выходзілі на антываенныя мітынгі. Ёсць людзі, для якіх сяброўства Украіны і Расіі значна вышэй за ўласную свабоду.

Я веру, што ў Расіі і ва Ўкраіне агульны еўрапейскі шлях развіцця. Борітеся і поборете, вам Бог помагає», — працытаваў Хадаркоўскі Тараса Шаўчэнку, чыё 200-годдзе святкуецца сёння на Майдане.

Людзі сустрэлі экс-кіраўніка «ЮКАСа» крыкамі «Расія, уставай!», а праводзіла скандаваннем «Малайчына» і «Дзякуй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?