9 сакавіка ў Мінску адбылася акцыя, удзельнікі якой чыталі вершы Шаучэнкі па-украінску і ў перакладзе на беларускую. Такім чынам людзі адзначылі 200-годдзе паэта і выказалі салідарнасць з Украінай.

Неабыякавыя грамадзяне прыносілі кветкі да помніка Шаўчэнку, а напрыканцы зяспявалі ўкраінскі гімн. Сярод удзельнікаў быў і мастак Алесь Марачкін.

Гэтым разам акцыя не прыцягнула ўвагі міліцыі і людзей у цывільным. Амаль усе папярэднія акцыі ў падтрымку Украіны скончваліся затрыманнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?