Сёння на пляцоўцы каля мінскай Філармоніі быў затрыманы кандыдат у дэпутаты Мінскага гарсавета ад Партыі БНФ Яўген Рыбакоў. Ён ладзіў перадвыбарчы пікет. Спадар Рыбакоў меў у руках бел-чырвона-белы сцяг.

«Мяне затрымаў малодшы сержант, з міліцыі метрапалітэна, — расказаў «Нашай Ніве» спадар Рыбакоў. – Мяне прывялі ў апорны пункт міліцыі на станцыі «Плошча Якуба Коласа». Прычыны для затрымання ў яго не было, дарэчы, разам са мной паспрабавалі затрымаць двух выбаршчыкаў, але яны, людзі сталага веку, паспелі ўцячы… Прыехаў начальнік гэтага сяржанта, пасля яны патэлефанавалі галоўнаму ідэолагу гарсавета, праверылі мае дакументы, і адпусцілі. Сцяг застаўся пры мне, гэта сцяг нашай партыі, і я планую да сёмай вечара працягваць пікет», — расказаў спадар Рыбакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?