У Бахчысараі раней выкрадзены камандзір аўтамабільнага батальёна в/ч А2904 Уладзімір Садоўнік здаў вайсковую частку расійскім інтэрвентам.
Гэта вынікае з паведамлення кіраўніка медыя-цэнтра Мінабароны Крыма Уладзіслава Селязнёва.
«Разам з групай узброеных прадстаўнікоў самаабароны Крыма, якіх па інфармацыі крыніц ўзначальвае палкоўнік РФ Макагон, на тэрыторыю аўтамабільнага батальёна ВМС Украіны ў Бахчысараі прыбыў і зніклы напярэдадні камандзір Аўтабата Уладзімір Садоўнік», — паведаміў Селязнёў.
Прыбылыя прадстаўнікі самаабароны Крыма, зрабіўшы некалькі стрэлаў у паветра, уварваліся на тэрыторыю Аўтабата.
«Пашыхтаваўшы асабісты склад даручанай яму часткі Садоўнік заявіў: «Хто са мной — крок наперад». Са строю выйшла пэўная колькасць вайскоўцаў в/ч. У страі засталіся ўсе афіцэры і кантрактнікі, прызваныя з рэгіёнаў Украіны. Пасля гэтага Садоўнік заявіў, што тыя, хто не з ім, тыя могуць пакінуць тэрыторыю вайсковай часткі», — гаворыцца ў паведамленні.
Пасля гэтага на пляцы частцы быў спушчаны сцяг ВМС Украіны, яго месца заняў сцяг РФ.
Па стане на гэты час на флагштоках часткі 2 сцягі: Украіны і Расіі.
Зараз Садоўнік і тыя вайскоўцы, што далучыліся да яго, загружаюць у тэхніку паліва, радыёстанцыі, іншую ваенную маёмасць і плануюць пакінуць тэрыторыю в/ч.
Як вядома, камандзір украінскай ваеннай часткі, падпалкоўнік Уладзімір Садоўнік быў выкрадзены 9 сакавіка.