Ці памятаем мы нашых папярэднікаў, людзей, якія паўстагодзьдзі таму марылі і змагаліся за вольную, незалежную, беларускую Беларусь, цярпелі за яе зьдзекі і пакуты ў сталінскім ГУЛАГу?

Сёньня яшчэ дажываюць свой век нешматлікія з тых змагароў. Яны ўжо ня могуць стаць поплеч з намі ў першых шэрагах шэсьцяў,як рабілі яны гэта яшчэ 10‑20 гадоў таму, і цяпер адзіная магчымасьць ім не парываць сувязі з намі — гэта незалежныя газэты і радыё. Кожны нумар і кожную перадачу яны чакаюць як сьвята, каб даведацца, як жывуць і што робяць іх наступнікі, прапускаючы праз свае і без таго збалелыя сэрцы кожную падзею зь беларускага жыцьця, асабліва калі некаму пагражае паўтарыць іхні лёс, стацца вязьнямі сумленьня. Сябры аргкамітэту БХД прапануюць усім неабыякавым людзям далучыцца да дабрачыннай акцыі і падпісаць аднаго з былых вязьняў сталінскіх лагероў на газэту «Наша Ніва». Тыя, хто ахвяруць на месячную падпіску, змогуць атрымаць у падарунак дыск «Пакаяньне».

Для ўдзелу ў акцыі вы можаце зьвязацца з каардынатарам праз e‑mail [email protected] ці па тэлефонах 307‑27‑13/571‑26‑11

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0