Выступ былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, які доўжыўся сёння 8 хвілін (пачаўся ад 12:00), паскорыў падзенне індэксаў на Маскоўскай біржы.

Да 12:30 па мінскім часе індэкс Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы (ММВБ) склаў 1321 пункт, знізіўшыся на 1,34%. Індэкс фондавай біржы РТС упаў на 1,22% да 1 144 пункты.

За паўгадзіны да прэс-канферэнцыі Януковіча РТС упаў на 0,8%, а ММВБ — на 0,1%.

Курс даляра на Маскоўскай біржы да гэтага ж часу ўпаў на дзесяць капеек да 36,36 расійскага рубля, еўра патаннеў на 18 капеек да 50,4 рубля. Афіцыйныя курсы, устаноўленыя Банкам Расіі на 12 сакавіка, складаюць 50,5 рубля за еўра і 36,4 рубля за даляр.

Расійскі фондавы рынак пакуль не аднавіўся ад абвальнага падзення ў ходзе таргоў «чорнага панядзелка» 3 сакавіка.

1 сакавіка Савет Федэрацыі ўхваліў увядзенне войскаў на тэрыторыю Украіны, і на першых таргах тыдня інвестары зрабілі распродаж акцый на фоне засцярог адносна наступстваў ваеннай аперацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?