Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Выканаўчага камітэта ‑‑ выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым.

Беларусь не адступіць ад інтэграцыйных працэсаў у Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Аб гэтым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Выканаўчага камітэта — выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прынятыя на нядаўнім саміце ў Душанбе Канцэпцыя далейшага развіцця СНД і План мерапрыемстваў па яе рэалізацыі даюць магчымасць сканцэнтравацца на нечым канкрэтным і весці больш прадметную работу ў Садружнасці. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Беларусь прымала актыўны ўдзел у распрацоўцы гэтых дакументаў і ў многім дзякуючы нашай краіне яны былі прыняты.

Прэзідэнт павіншаваў Сяргея Лебедзева з назначэннем на пасаду старшыні Выканаўчага камітэта — выканаўчага сакратара СНД, адзначыўшы, што гэта «вельмі складаная і аб’ёмная работа ў выніку тых узаемаадносін, якія часам складваюцца паміж дзяржавамі ў рамках СНД».

Сяргей Лебедзеў у сваю чаргу заявіў, што Беларусь з’яўляецца адным з рухавікоў усіх інтэграцыйных працэсаў. Ён таксама дадаў, што будзе рабіць усё для захавання і ўмацавання Садружнасці.

«Для гэтага ёсць аб’ектыўныя гістарычныя перадумовы, традыцыі, якія звязваюць нашы народы», ‑‑ сказаў Сяргей Лебедзеў.

БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0