Гледзячы на тое, як Майкл Фасбэндэр святкуе ўзнагароду «Оскарам» «Дванаццаці гадоў нявольніцтва», цяжка ўявіць: прайшло ўсяго толькі сем год з часу, як мы ўпершыню убачылі гэтага ірландскага акцёра ў вобразе мужнага спартанца ў фільме «300».

У гэтай стужцы рэжысэр Зак Снайдэр здолеў неверагодным чынам прадставіць Старажытную Грэцыю несапраўднай, але гіпнатычнай і чароўнай рэальнасцю. Немажліва стылёвая сумесь комікса і камп’ютарнай гульні, якой з’яўляецца «300», была прыракаваная да посьпеху. Гэты хіт адчыніў Фасбэндэру дзверы да іншых бліскучых магчымасцяў (ўключна з доўгатэрміновым супрацоўніцтвам са Стывам МакКуінам), аДжэральду Батлэру – ў дантаўскі чысцец з незапамінальных роляў у правальных праэктах.

«300: уздым Імперыі» — гэта хутчэй не сіквэл, а паралельная гісторыя. Яна распавядае пра змаганне грэцкіх войскаў пад кіраўніцтвам Афінаў з персамі. Падзеі адбываюцца ў той жа час, калі цар Леанід і яго 300 спартанцаў аддаюць свае жыцці пад Фермапіламі.

Цяжка чакаць нараджэння новых акцёрскіх зорак у такой феерыі прамоваў і батальных сцэнаў, якой з’яўляецца «Уздым Імперыі», але прынамсі адна роля заслугоўвае пільнай ўвагі крытыкаў: гэта Эва Грын. Яна з такой пераконваючай жорсткасцю і крыважэрнасцю выконвае ролю персідскага генія марскіх баталій Артэмісіі, што для паўнаты вобразу ёй не хапае толькі вампірскіх клыкоў (і труны для адпачынку).

У «Уздыме Імперыі» Артэмісія і яе флот дасланыя богам-царом Ксэрксам (Радрыга Сантора), каб перамагчы Грэцыю і адпомсціць за смерць бацькі Ксэркса – Дарыя. Апошні, дарэчы, быў забіты цяперашнім кіраўніком грэцкіх войскаў – афінянінам Фэмістоклам. Забягаючы наперад можна паведаміць, што персідскі план не будзе паспяховым.

Заснаваны на графічнай навэле Фрэнка Мілера, «Уздым Імперыі» адаптаваны ізраільцянінам Ноамам Мурро у Снайдэраўскім стылі: крывавыя марскія баталіі перапыняюцца варыяцыямі шэкспіраўскай прамовы Генрыха V, і зноў змяняюцца манахронымі сцэнамі з крывавымі ўсплёскамі, адрубаннямі галоваў ў слоу-мо і іншымі рэчамі ў стылі арыгінала.

Пры гэтым, спроба захапіць гледача гераічным змаганнем смелых Афінян, што імкнуцца аб’яднаць Грэцыю ў справе абароны дэмакратыі, нягледзячы на ўсе намаганні Стэплтана, відавочна правалілася. Адна з прычынаў гэтага ў тым, што акцёры разглядаюцца ім не больш як аголеная гара мускулаў.

Дзіўна для франшызы, заснаванай на мужчынскіх біцэпсах і мачызме, але менавіта жаночыя ролі маюць найбольшы ўплыў: Алена Хідзі ў ролі каралевы Спарты Гарго выкарыстоўвае на поўніцу адведзены ёй абмежаваны час на экране і ў яе гэта атрымліваецца так жа сур’ёзна і глыбока, як і ў яе антаганіста ў выкананні Эвы Грын.

Нягледзячы на свае комікснае паходжанне, «Уздым Імперыі» можа быць чым заўгодна, але не сямейным фільмам. У дадатак да патокаў крыві, што ліюцца з экрана, фільм утрымлівае агрэсіўную сэксуальнасць, што мяжуе з вычварэнствам, уключна з недарэчна-смешнай сцэнай цялесных жарсцяў пад палубай і дзіваватым момантам інтымнай блізасці паміж ключавым характарам і адсечанай галавой. Як можна такое паказваць сур’ёзна? «Уздым Імперыі» спрабуе, але чым далей, тым недарэчней гэта выглядае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?