У першым матчы чвэрцьфінальнай серыі баскетбольнага турніру Еўрачэлендж «Цмокi-Мiнск» прайгралі ў гасцях турэцкаму «Газіянтэпу» з лікам 58:59 (18:10, 20:13, 11:16, 9:20).

Мінскі клуб вёў пасля першай паловы з лікам 38:23, але зноў праваліўся ў другой палове матчу.

Другі матч серыі пройдзе 13 сакавіка на «Мінск-Арэне» (пачатак а 19-й), серыя да дзвюх перамогаў.

16 сакавіка ў іншым турніры — Адзіная ліга ВТБ — «Цмокі» на «Мінск-Арэне» згуляюць з «Трыумфам» з Люберцаў (пачатак а 16-й).

У гэтым турніры ў «Цмокаў» чатыры перамогі і 11 паразаў (прычым дзевяць паразаў запар), мінскі клуб займае перадапошняе месца ў групе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0