Лукашэнка прапанаваў аддаць Украіну яму як чалавеку, у якога карані закапаныя паміж Чарнігавам і Кіевам
Лукашэнка знайшоў свае карані: закапаныя паміж Чарнігавам і Кіевам. Пра гэта кіраўнік дзяржавы распавёў на пасяджэнні Рады бяспекі 12 сакавіка, калі каментаваў падзеі ва Украіне.
«Вы ведаеце, мяне ў апошні час усё часцей (гэта ад грамадскасці ўтоена), пытаюцца: вось, вы, як чалавек, у якога карані закапаны паміж Чарнігавам і Кіевам, што трэба рабіць ва Украіне, каб пераадолець той крызіс? — расказваў Аляксандр Лукашэнка. — Я жартам адказваю: вы не напружвайцеся, проста трэба працаваць, а калі вы не ведаеце, што рабіць, даручыце нам гэтую краіну, і да канца года мы забяспечым там і стабільнасць, і адзінства народа, і цэласнасць дзяржавы».
Як вядома, Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся ў 1954 годзе ў Копысі ў Аршанскім раёне, а пасля жыў з маці ў вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна. Гаворачы пра «карані паміж Чарнігавам і Кіевам» ён, верагодна, меў на ўвазе свайго дзеда Трафіма, ураджэнца Сумскай вобласці Украіны.
На відэа гэты момант гл. ад 3.55.
Каментары