Reuters.com

Reuters.com

Прэзідэнт Румыніі Траян Бэсэску выказаў занепакоенасць тым, што пасля расійскага ваеннага ўварвання ў Грузію і Украіну могуць адбыцца аналагічныя крокі і ў дачыненні да Рэспублікі Малдова. Так кіраўнік Румыніі заявіў на прэс-канферэнцыі ў Бухарэсце.

«Расійска-ўкраінскі канфлікт не нясе ў сабе прамых рызыкаў для Румыніі. Аднак я занепакоены тым, што ўслед за ваенным уварваннем у Грузію і Украіну расійскія войскі могуць увайсці ў Рэспубліку Малдова, што для Румыніі і яе партнёраў стане паразай», — заявіў Бэсэску.

Кіраўнік Румыніі адзначыў, што ён не раз папярэджваў еўрапейскіх калегаў пра рызыкі, звязаныя з магчымым умяшаннем Расіі ва ўнутраныя справы Рэспублікі Малдовы. Гаварыў пра гэта Траян Бэсэску і з прэзідэнтам Малдовы Мікалае Цімафці.

4 сакавіка Малдова выказала занепакоенасць у сувязі з актыўнасцю расійскіх войскаў на тэрыторыі Прыднястроўя.

А прэзідэнт Бэсэску лічыць, што румынскае кіраўніцтва павінна адкрыта абвясьціць Малдову румынскай зямлёй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?