Раман Пуцін, пляменнік прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, запусціў кансалтынгавую кампанію Putin Consulting Ltd для працы з замежным інвестарамі ў Расіі. Пра гэта Раман Пуцін паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

putinconsulting.com

putinconsulting.com

«Сёння стартаваў мой новы праект для працы з інвестарамі ў Расіі. Першым сайт ацаніў Thomas Borer, экс-пасол Швейцарыі ў Германіі і вядомы ў Еўропе лабіст. Томасу спадабалася. Першы дагавор падпішам з ім», — піша ў сераду, 12 сакавіка, на сваёй старонцы Раман Пуцін.

Арганізацыя зоймецца прыцягненнем фінансавання, праектным фінансаваннем, Government Relations і Public Relations.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?