Пацверджаныя дзве смерці падчас сутыкненняў у Данецку паміж прарасейскімі актывістамі і мітынгоўцамі за адзінства Украіны. 1 чалавек пад пытаннем — ці жывы ці мёртвы. 1 у цяжкім стане, аперуюць. 2 у вельмі цяжкім. Пацярпелі прынамсі 50 чалавек», — гаворыцца ў паведамленні, якое цытуе УНІАН.

фота з фб Сяргея Грыца

фота з фб Сяргея Грыца

У чацвер у Данецку з 18:00 да 19.00 праходзіў мітынг у падтрымку цэласнасці Украіны. Людзі самаарганізаваліся ў сацыяльных сетках і выйшлі на вуліцу, каб выказаць свой пратэст супраць агрэсіўнай палітыкі кіраўніцтва Расійскай Фэдэрацыі і праяваў сепаратызму ва Украіне.

Па дадзеных «Острава», атрыманых з крыніц у праваахоўных органах, адзін з загінулых памёр у выніку нажавога ранення. Яму было 22 гады, ён памёр у машыне хуткай дапамогі.

17 чалавек звярнуліся па меддапамогу.

Асцярожна, на відэа — нецэнзурная лаянка.

Больш за 1000 агрэсіўна настроеных прарасейскіх актывістаў напалі на ўдзельнікаў мітынгу за адзінства Украіны на плошчы Леніна. Спачатку яны закідалі сваіх апанентаў яйкамі, петардамі і дымавымі шашкамі, а калі мітынг скончыўся, пачалі біць удзельнікаў акцыі.

Каля помніка Леніну прарасейскія актывісты хацелі зладзіць самасуд над адным з «заукраінцаў». Збітага мужчыну паставілі на калені і паспрабавалі «судзіць» яго. Пры гэтым многія ўдзельнікі прарасійскай акцыі выступілі супраць самасуду. «Мы не фашысты», — казалі яны.

Умяшалася міліцыя і вывела пацярпелага. Яго адвялі ў машыну хуткай дапамогі.

Міліцыя затрымала агрэсіўных прарасейскіх актывістаў. Аднак 500 чалавек прарваліся да аўтазака і запатрабавалі выпусціць затрыманых. Яны крычалі: «Давай!», разгойдвалі аўтазак і прабілі колы міліцэйскім машынам.

Міліцыя пад націскам прарасейскіх актывістаў адпусціла затрыманых.

Сведка падзеяў, фотакарэспандэнт з Беларусі Сяргей Грыц, напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку: «10 хвілін назад гэтыя людзі стаялі на плошчы і спявалі гімн Украіны, а недалёка з плакатамі «Пуцін, выратуй нас» стаялі тыя, хто лічыць сябе гаспадарамі Данбаса, і кідалі ў тых, што спяваюць, камяні, бутэлькі, яйкі, петарды, кефір, шары з фарбай. Потым яны прарвалі кволае ачапленне гультаяватай міліцыі і акружылі тых, што ўжо не спяваюць. Адзін забіты, шмат параненых. Такі Данецк».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0