Фота з сайта Westki.info

Фота з сайта Westki.info

Помнікі правадыру сусветнага пралетарыяту стаяць на плошчах амаль усіх беларускіх гарадоў. Але Глыбокае два гады абыходзілася без Леніна.

У 2012-м, калі ў горадзе праводзіўся Дзень беларускага пісьменства, помнік дэмантавалі. Падчас працаў каменны Ільіч раскалоўся.

Цяпер ў раённай газеце «Веснік Глыбоччыны» аб’яўлены збор сродкаў на ўстаноўку скульптуры «Ісус і самарыцянка» і рэканструкцыю помніку Леніна.

Старшыня мясцовага райвыканкаму Алег Морхат ужо пералічыў на адкрыты рахунак мільён рублёў.

Галіна Унуковіч, намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкаму па сацыяльным пытанням, патлумачыла, што помнік аднаўляецца па прапанове мясцовай улады. Ініцыятыву падтрымалі мясцовыя камуністы. Галіна Уладзіміраўна кажа:

«Ленін — гэта наша гісторыя». А ўлада «заўжды падтрымлівае ініцыятывы, якія датычацца гісторыі краю».

«Трэба, каб стаяла тое, што стваралі нашы папярэднікі», — лічыць Галіна Унуковіч. Суму грошай, якая пойдзе на аднаўленне, яна казаць не стала.

Праўда, месца Леніна ўжо занятае. На плошчы 17 верасня, дзе раней знаходзіўся помнік, цяпер знаходзіцца алея Славутых землякоў. Там усталяваныя бюсты ўраджэнцаў Глыбоччыны, у тым ліку Язэпа Драздовіча і Вацлава Ластоўскага. Таму помнік Леніну зойме пачэснае месца непадалёку ад Глыбоцкага малочна-кансервавага завода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?